• Аудиокниги
  • »
  • Сообщества
  • »
  • Группа Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі | Группа

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

  • ID 58780576
  • Домен nlb_by
  • Название Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • Статус Официальная группа Национальной библиотеки Беларуси
  • Тематика Библиотека
  • Сайт http://www.nlb.by

Запрашаем Вас наведаць Нацыянальную бібліятэку Беларусі - галоўную і самую вялікую бібліятэку краіны! У нас можна пазнаёміцца з унікальнымі рукапісамі, убачыць кнігі з аўтографамі знакамітасцяў і кніжкі-малюткі памерам 5х5 мм. у нашым Музеі кнігі, паслухаць музыку з сапраўдных вінілавых пласцінак, наведаць выставы і разнастайныя мерапрыемствы, прайсці з экскурсіяй па будынку бібліятэкі і ўбачыць Мінск з вышыні птушынага палёту, падняўшыся на панарамным ліфце на аглядную пляцоўку, і нават пайграць на піяніна! Мы прапануем Вам правесці час за кнігай у нашых чытальных залах, на канапе і ў зручных крэслах, скарыстацца бясплатным Wi-Fi і паслугамі нашых кафэ, арганізаваць групавую працу ў каворкінг-прасторы. Калі ў вас ёсць пытанні аб бібліятэцы, вы заўсёды можаце задаць іх у паведамленнях групы або ў тэму абмеркаванняў “Спытай бібліятэкара”.